Commons:Вітаем

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to: navigation, search
Вітаем — на іншых мовах:

Alemannisch | aragonés | العربية | অসমীয়া | asturianu | Boarisch | беларуская (тарашкевіца)‎ | Bahasa Banjar | български | বাংলা | català | Cymraeg | dansk | Deutsch | Ελληνικά | English | Esperanto | español | euskara | فارسی | français | galego | עברית | hrvatski | magyar | interlingua | Bahasa Indonesia | íslenska | italiano | 日本語 | 한국어 | Lëtzebuergesch | македонски | മലയാളം | олык марий | Plattdüütsch | नेपाली | Nederlands | norsk nynorsk | norsk bokmål | occitan | ਪੰਜਾਬੀ | polski | português | русский | සිංහල | slovenčina  | slovenščina  | српски / srpski  | Basa Sunda  | suomi  | svenska  | Türkçe  | ئۇيغۇرچە / Uyghurche  | татарча/tatarça  | Tiếng Việt  | 粵語 | 中文(简体)‎ | 中文(繁體)‎ | Bân-lâm-gú | +/−

Што такое Wikimedia Commons?[edit]

Wikimedia Commons (Вікісховішча) — сховішча мультымэдыйных файлаў, якое надае вольны доступ да адукацыйнага мэдыязьмесьціва (выяваў, гуказапісаў і відэафайлаў) ў грамадзкай уласнасьці ці распаўсюджваемага на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Зьяўляючыся шматмоўным праектам, Wikimedia Commons дзейнічае як агульнае сховішча для розных праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», але вам не абавязкова ўдзельнічаць у адным з тых праектаў, каб карыстацца файламі, зьмешчанымі тут. Сховішча створанае і ўвесь час падтрымліваецца не аплочваемымі людзьмі, а простымі валянтэрамі. Мэта Commons акрэсьленая на старонцы Project scope.

Вікісховішча выкарыстоўвае тую ж тэхналёгію, што і Вікіпэдыя, таму кожны можа паўдзельнічаць. У той жа час, у адрозьненьні ад лякальных праектаў, файлы, загружаныя ў Вікісховішча, могуць быць дададзеныя на старонкі любога з праектаў Вікімэдыі безь неабходнасьці загружаць іх туды асобна.

Распачаты 7 верасьня 2004 году, праект дасягнуў мяжу ў 1 мільён загружаных файлаў 30 лістапада 2006 году і на бягучы момант зьмяшчае 25,671,783 файла і 119,835 галерыі мэдыяфайлаў. Болей інфармацыі пра праект і яго дзейнасьць можна даведацца на старонцы Адмова ад адказнасьці, у артыкуле Вікісховішча і ўласнай старонцы на Мэта-вікі.

У адрозьненьні ад традыцыйных сховішчаў мэдыяфайлаў, Wikimedia Commons — вольны праект. Гэта значыць, што кожнаму дазваляецца капіяваць, выкарыстоўваць і мадыфікаваць кожны з файлаў да той пары, пакуль разам з файлам пазначаецца крыніца і аўтар, а таксама пакуль карыстальнік выпускае файлы са сваімі мадыфікацыямі, надаючы карыстальнікам тыя ж вольнасьці, што былі нададзеныя яму. База зьвестак Wikimedia Commons і тэксты ў ім распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike. Ліцэнзійная інфармацыя для файлаў зьмяшчаецца на іх уласнай старонцы. Пра паўторнае выкарыстаньне зьвестак чытайце артыкулы Commons:Reusing content outside Wikimedia і Commons:First steps/Reuse.

Удзельнічайце

Вы можаце дапамагчы ўдасканаліць Вікісховішча, зрабіўшы тое, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсё:

Ахвяруйце свае працы[edit]

Калі вы добры фатограф, не саромцеся ахвяраваць вашыя лепшыя здымкі. Калі вы добры дызайнэр, праглядзіце, якія дыяграмы, схемы і анімацыі запатрабаваныя карыстальнікамі. Калі вы — выдатны музыка ці актор, сьмела загружайце ўласныя запісы вашых выступаў з выкананьнем вольных твораў.

Ахвяруйце свае здольнасьці[edit]

Каб дапамагчы праекту, загружаць штосьці не абавязкова. Ёсьць яшчэ шмат спраў, дзе вашая дапамога патрэбная:

Ахвяруйце свой час[edit]

Неабавязкова нават быць вялікім фатографам ці прафэсійным перакладчыкам дапаможных старонак! Калі вы здольныя з хаосу стварыць парадак, то мы зможам знайсьці вам працу!

Рэгістрацыя

Для загрузкі файлаў у Вікісховішча патрэбная рэгістрацыя. Яна агульная для ўсіх праектаў Вікімэдыі, таму, калі вы зарэгістраваныя ў адным з праектаў Фундацыі, то, верагодна, можаце ўвайсьці і тут. Калі не, зарэгіструйцеся, націснуўшы спасылку «Уваход / стварэньне рахунку» ўверсе старонкі. Калі ж вы не зьбіраецеся нічога загружаць, то рэгістрацыя неабавязковая (але вельмі вітаецца).

Першыя крокі

Пасьля рэгістрацыі лепшым крокам будзе прачытаць інфармацыю для пачаткоўцаў і адказы на пытаньні. У іх апісваецца, як наладзіць пад сябе інтэрфэйс (напрыклад, зьмяніць мову), ці як загружаць файлы, а таксама нашая Палітыка ліцэнзаваньня. Для працы ў праекце не патрэбныя нейкія тэхнічныя веды. Будзьце рашучымі ў сваёй працы і стаўцеся да дзеяў іншых, як да сваіх. Гэта вікі — тут усё проста.

Болей інфармацыі можна даведацца на Партале суполкі. Можаце запытацца ў іншых удзельнікаў на форуме ці на канале IRC #wikimedia-commons.

Файлы ў Вікісховішчы разьмяркоўваюцца па катэгорыях і галерэях. Агляд галоўных катэгорыяў ёсьць на Галоўнай старонцы.

Дадатковыя сэрвісы і прылады

Калі вы жадаеце загрузіць вялікую колькасьць файлаў, Commonist вам дапаможа. Іншыя прылады і іх апісаньне зьмяшчаюцца на адпаведнай старонцы.

Мы спадзяемся, што вам спадабаецца тут і вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад сваёй працы.