Template:PD-Belarus/be

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to: navigation, search
Public domain Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь № 370-XIII ад 16 мая 1996 года «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі Законамі Рэспублікі Беларусь № 194-З ад 11 жніўня 1998 года, № 183-З ад 4 студзеня 2003 года і № 396-З ад 14 ліпеня 2008 года, бо тэрмін аховы аўтарскіх правоў на яго скончыўся або такая ахова ніколі не давалася.


Артыкул 22. Тэрмін аховы аўтарскага права.
1. Права аўтарства, права на імя і права на абарону рэпутацыі аўтара ахоўваюцца бестэрмінова.
Маёмасныя правы дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам.
2. У дачыненні да ананімнага твора або твора пад псеўданімам тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту першага правамернага апублікавання твора.
Пры адсутнасці правамернага апублікавання на працягу 50 гадоў з моманту стварэння такога твора тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту першага давядзення твора да ўсеагульнага ведама са згоды аўтара ў форме, іншай, чым апублікаванне.
Пры адсутнасці названага правамернага апублікавання і любога іншага давядзення да ўсеагульнага ведама са згоды аўтара на працягу 50 гадоў з моманту стварэння такога твора тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту стварэння твора.
Калі на працягу названага тэрміну аўтар ананімнага твора або твора пад псеўданімам раскрые сваю асобу або яго асоба не будзе далей пакідаць сумневаў, то ўжываецца пункт 1 гэтага артыкула.
3. Маёмасныя правы на твор, створаны ў сааўтарстве, дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцця і 50 гадоў пасля смерці апошняга аўтара, які перажыў іншых сааўтараў.
4. Вылічэнне тэрмінаў, прадугледжаных гэтым артыкулам, пачынаецца з 1 студзеня года, наступнага за годам, у якім меў месца юрыдычны факт, які з'яўляецца падставай для пачатку вылічэння тэрміна.


Артыкул 23. Грамадскі набытак.
1. Заканчэнне тэрміну дзеяння маёмасных правоў на аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў азначае пераход гэтых аб'ектаў у грамадскі набытак.
Аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў, якім на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ахова ніколі не прадастаўлялася, таксама лічацца такімі, што перайшлі ў грамадскі набытак.
2. Аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў, якія перайшлі ў грамадскі набытак, могуць свабодна выкарыстоўвацца любой фізічнай або юрыдычнай асобай без выплаты ўзнагароджання. Пры гэтым павінны выконвацца асабістыя немаёмасныя правы.


Поўны тэкст Закона: на рускай мове, на англійскай мове.


беларуская | English | русский | +/−

Flag of Belarus
NOTE: Please do not use this template directly! This is just for translation. Use {{PD-Belarus}} instead!