Вікісховішча:Вікі любіць фальклёр-2021/Правілы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Folklore 2021/Rules and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Folklore 2021/Rules and have to be approved by a translation administrator.
Other languages:
English • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎македонски • ‎ไทย
Wiki Loves Folklore Logo.svg

Wiki Folklore Folklore on website Wiki Folklore Folklore on Facebook Wiki Folklore Folklore on Twitter Wiki Folklore Folklore on Instagram Wiki Folklore Folklore on Telegram Wiki Folklore Folklore on YouTube Wiki Folklore Folklore via mailing list


Welcome to Wiki Loves Folklore!

Правілы

  1. Творцы, якія запампоўваюць выявы, маюць валодаць аўтарскім правам на іх.
  2. Здымкі мусяць быць запампаваныя цягам абумоўленага часу ад 1 да 28 лютага. Вы можаце ўнесьці мультымэдыя, якія зрабілі ў любы час, нават гістарычныя фатаграфіі (калі валодаеце аўтарскім правам на гэтыя здымкі), але іх варта запампаваць падчас спаборніцтва.
  3. Усе занясеньні маюць быць на ўмовах дазволу аб вольным аўтарскім праве або вызваляць яго ў грамадзкі набытак. Пераважны дазвол, які выкарыстоўвае «Майстар загрузкі» Міжнародны дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 4.0 (ТГПААУ 4.0).
  4. Усе прыдатныя здымкі мусяць мець атаясьненьне, якое робіцца чапляньнем да выявы {{Wiki Loves Love 2021}}. Гэтая метка аўтаматычна дадаецца, калі карыстацца сіняй кнопкай з адмысловай спасылкай запампоўкі на галоўнай старонцы спаборніцтва.
  5. Фоткі, якія любым чынам тычаццам пералічаных катэгорыяў, прыдатныя.
  6. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць задзейнічаць электронную пошту ў Вікісховішчы, каб зь імі маглі зьвязацца пры абраньні выявы на ўзнагароду.

Заўвагі наконт відэа

Іншыя файлы, такія як гук і відэа, вітаюцца. Калі ласка, падавайце відэафайлы ў наступных фарматах: .ogg .ogv .webm

  • Вікісховішча не прымае відэазапісы ў іншых фарматах у сувязі са складанымі пытаньнямі правоў уласнасьці. Карысны для канвэртаваньня відэа ў гэтыя фарматы даведнік можна адшукаць тут. Пажадана, каб Вы запампоўвалі відэазапісы па адным.
  • Калі ласка, прыміце да ўвагі: Запампаваныя выявы маюць быць у абшары Вікісховішча. Па-запрадметныя выявы могуць выдаліць без папярэджаньня. Парушэньні аўтарскага права і вандалізм будуць сурова карацца і могуць нават прывесьці да блякаваньня. Калі ласка, прачытайце старонку ЧаПаў для дадатковых карысных зьвестак пра спаборніцтва.

Непрыдатнасьць

  • Фатаграфіі, якія ўжо ёсьць у Вікісховішчы (гэта значыць, перазапампоўка не дапушчаецца).
  • Усе занясеньні маюць трапляць у абшар Вікісховішча, бо на ім будуць разьмяшчацца. Іншыя будуць выключаць і могуць выдаліць без папярэджаньня.
  • Выявы з воднымі знакамі, пазнакамі часу або пазначэньнем аўтарства на самім здымку ці іншай праўкі, якая задзіночвае выяву з запампавальніцай(-кам) — непрыдатныя.
  • Распусныя выявы і відэа не прымаюць у гэтае спаборніцтва.

Меркі судзейства

Судзейства будзе праводзіцца ўправай міжнародных вікіпэдыстак(-ў), прафэсійных фатографаў і адмыслоўцаў на падставе агульных правілаў фатаграфіі і грамадзкіх стандартаў.

  • Добрае фота можа распавесьці добрую гісторыю.
  • Добрае фота прыбірае ўсе непатрэбныя адцягваньні ад галоўнага складніка, каб апошні не застаўся па-за ўвагай.
  • Магчымая прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (у тым ліку дазвол) для праектаў «Вікімэдыі».
  • Тэхнічная якасьць — будуць улічвацца такія парамэтры выявы, як фокус, асьвятленьне, колеры і яркасьць.

Журы будзе ацэньваць асобных спаборніц і спаборнікаў паводле наступных мерак:

  • Тэхнічная якасьць
  • Арыгінальнасьць
  • Магчымая карыснасьць і агульная вартасьць выявы (у тым ліку дазвол) для праектаў «Вікімэдыі».

Пазначэньне крыніцы тэксту на гэтай старонцы: Вікісховішча:Вікі любіць аднастайныя паслугі (Індыя)/Правілы і статуты