Вікі любіць любоў-2019 (ВЛЛ) — міжнародны фатаконкурс, накіраваны на дакумэнтаваньне праяваў любові ў культурнай разнастайнасьці. Ад помнікаў да цырымоніяў, ад разнастайных прадметаў, якія служаць сымбалямі любові, да пяшчотных постацяў, — пакажыце сьвету, як чалавецтва паўсюль праяўляе любоў такімі рознымі спосабамі.
Першы конкурс быў праведзены ў 2016 годзе ўдзельнікам Psychoslave як унутраны праект сьвяткаваньня 15-годзьдзя Вікіпэдыі ў Страсбургу. Ён быў меншы па тэматычным ахопе, больш геаграфічна арыентаваны і стаў пілётным праектам на мясцовым узроўні.
Конкурс пройдзе паміж 1 і 28 лютага 2019
Цяпер ён ладзіцца на міжнародным узроўні. Аднак некаторыя асобныя падзеі (прамацыйныя мерапрыемствы, сустрэчы і да т. п.) адбудуцца ў пэўных краінах з удзелам прадстаўнікоў гэтых рэгіёнаў.
Што адбудзецца з фатаздымкамі ды іншымі мэдыямі пасьля загрузкі?
Усе выявы ды мэдыяфайлы, якія выкарыстоўваюцца ў Вікіпэдыі, загружаюцца на сайт, які называецца ВікіСховішча. Гэта вялікая цудоўная база зьвестак выяваў, аўдыё- і відэафайлаў. Усе гэтыя мэдыяфайлы разьмешчаныя пад вольнымі ліцэнзіямі — гэта азначае, што іх можа вольна выкарыстоўваць кожны, пазначаючы аўтарства фатаздымку ці мэдыяфайлу і пакідаючы іх вольнымі (пад такой самай ліцэнзіяй). Падрабязьней пра ліцэнзійную палітыку ВікіСховішча.
Хто гэта ладзіць?
Вікі любіць любоў арганізаваны супольнасьцю Вікімэдыі з дапамогай (дзе тычыцца) мясцовых аддзяленьняў Вікімэдыі ці карыстальніцкіх групаў. Сродкі на конкурс вылучаныя Фундацыяй Вікімэдыі і мясцовымі партнэрамі ў асобных краінах.
Гэта вельмі проста, лёгка і цікава! Вы можаце паўдзельнічаць двума спосабамі
Можаце паўдзельнічаць ва ўласна конкурсе! Бярыце камэру (ці іншую прыдатную прыладу) і рабіце здымкі, відэа- ці аўдыёзапісы. Загружайце!
Далучайцеся да мясцовых падзеяў! У гэтым выпадку шукайце мясцовыя падзеі. Калі хочаце арганізаваць уласны конкурс (мы будзем радыя!), прачытайце, калі ласка, ЧаП для арганізатараў
Можаце таксама дапамагчы зрабіць фатаконкурс Вікі любіць любоў даступнейшым для іншых людзей сьвету, пераклаўшы конкурс на іншыя мовы. Неабходная дапамога апісаная ў перакладах.
Якія тэхнічныя патрабаваньні да выяваў?
У цэлым пэўных патрабаваньняў да выяваў няма. Для конкурсу пасуюць любыя зробленыя ўласна вамі здымкі, што адпавядаюць астатнім правілам і ўкладаюцца ў агульны ахоп ВікіСховішча. Дык жа галоўнай мэтай Вікі любіць любоў — сабраць як мага болей выяваў для Вікіпэдыі. А вось для вашага посьпеху ў конкурсе патрэбна рабіць якасныя фатаздымкі. Зірніце на некалькі парадаў па тым, як зрабіць якасную выяву для ВікіСховішча:
Усе выявы, загружаныя спэцыяльным майстрам загрузкі, трапяць у катэгорыю Выявы зь Вікі любіць любоў-2019. Калі вы не карыстаецеся спэцыяльным майстрам загрузкі, калі ласка, дадавайце да цэтлікаў шаблён {{Wiki Loves Love 2019}} , каб мы маглі зразумець, што выява загружаная для конкурсу.
Дзе будуць адбывацца заплянаваныя падзеі?
Удзельнікі, якія хочуць зладзіць сустрэчы па прэзэнтацыі Вікісховішча і фотапаляваньні ці масавыя загрузкі файлаў, могуць дапісаць свае падзеі.
Болей інфармацыі па мясцовых падзеях і кантакты з арганізатарамі шукайце тут.
Арганізатары конкурсу Вікі любіць любоў пакідаюць сабе права зьмяняць гэтыя правілы ці скасаваць конкурс з уласнага жаданьня нават пасьля ягонага пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьць за паабяцаныя спонсарамі прызы і ні за якія іншыя абавязнасьці ў гэтым конкурсе. Ні правілы, ні што іншае на старонках конкурсу не накладае на арганізатараў ніякіх абавязкаў датычна ўдзельнікаў конкурсу. Сябры журы і кантынэнтальныя арганізатары ня могуць атрымліваць узнагароды (аднак запрашаюцца да загрузкі выяваў).