Асоба, якая загружае файлы на конкурс, мусіць валодаць аўтарскімі правамі на іх.
Фатаздымкі мусяць быць загружаныя ў акрэсьлены пэрыяд з 1 па 28 лютага. Можна загружаць мэдыяфайлы, створаныя ў любы час, нават гістарычныя здымкі (калі вы валодаеце аўтарскімі правамі на іх), аднак яны абавязкова мусяць быць загружаныя ў пэрыяд правядзеньня конкурсу.
Усе файлы мусяць быць выкладзеныя пад вольнай ліцэнзіяй ці перададзеныя ў грамадзкі набытак. Пажадана карыстацца ліцэнзіяй, якую дапомна прапануе майстар загрузкі: Creative Commons Attribution-Share Alike 4.0 International (CC BY-SA 4.0).
Усе выявы-ўдзельніцы мусяць быць ідэнтыфікаваныя. Гэта робіцца даданьнем да выявы шаблёну {{Wiki Loves Love 2019}}. Калі вы загружаеце выявы праз блакітную кнопку на галоўнай старонцы конкурсу, гэты шаблён падстаўляецца аўтаматычна.
Удзельнічаюць любыя выявы, якія будзь-якім чынам тычацца пералічаных катэгорыяў.
Удзельнікі конкурсу мусяць уключыць магчымасьць атрыманьня электронных лістоў празь ВікіСховішча, каб арганізатары маглі зьвязацца пры патрэбе ўручэньня прызу.
Заўвагі пра відэа
Іншыя файлы — аўдыё і відэа — таксама вітаюцца. Калі ласка, загружайце відэафайлы ў наступных фарматах: .ogg .ogv .webm
З прычыны складанасьцяў з правамі на інтэлектуальную ўласнасьць ВікіСховішча не прымае відэафайлы, створаныя ў іншых фарматах. На ВікіСховішчы знаходзіцца карысная інструкцыя па тым, як сканвэртаваць відэа ў гэтыя фарматы. Пажадана, каб вы загружалі толькі адзін відэафайл за раз.
Неадпаведнасьць
Фатаздымкі, якія ўжо маюцца на ВікіСховішчы (такім чынам, нельга загружаць файлы паўторна).
Паколькі файлы будуць разьмешчаныя ў ВікіСховішчы, яны павінны адпавядаць агульнаму ахопу ВікіСховішча. У іншым разе яны будуць дыскваліфікаваныя і выдаленыя без папярэджаньня.
Выявы з вадзянымі знакамі, пазнакамі даты/часу ці аўтарства, іншымі прызнакамі рэдагаваньня, якое зьвязвае выяву зь ейным аўтарам, недапушчальныя.
Парнаграфічныя выявы і відэа ў дадзеным конкурсе непрымальныя.
Крытэры судзейства
Судзейства будзе праводзіцца радай міжнародных вікіпэдыстаў, прафэсійных фатографаў і адмыслоўцаў, кіруючыся базавымі прынцыпамі фатаграфіі і грамадзкімі стандартамі.
Добрае фота можа распавесьці добрую гісторыю.
Добрае фота засяроджвае ўвагу на галоўным элемэнце фатаздымку, пакідаючы ўсе астатнія дробныя дэталі па-за фокусам.
Патэнцыйная прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (уключаючы ліцэнзаваньне) для праектаў Вікімэдыі.
Тэхнічная якасьць — будуць улічвацца такія парамэтры выявы, як фокус, асьвятленьне, колеры, ISO і да т. п.
Журы будзе ацэньваць асобных спаборнікаў паводле наступных крытэраў:
Тэхнічная якасьць
Арыгінальнасьць
Патэнцыйная прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (уключаючы ліцэнзаваньне) для праектаў Вікімэдыі.
Тэкст на гэтай старонцы ўзяты з крыніцы: Commons:Wiki Loves Uniformed services (India)/Rules and regulations