Вікісховішча:Выкарыстаньне мастацкіх здымкаў у грамадзкім набытку

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Reuse of PD-Art photographs and the translation is 98% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Reuse of PD-Art photographs and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.
Shortcut

Вікісховішча выразна дапускае разьмяшчэньне фотаздымкаў, якія дакладна ўзнаўляюць 2-вымерную працу ў грамадзкім набытку. Такія фотаздымкі ў грамадзкім набытку ў ЗША, дзе месьціцца гэтая бачына (калі вы ўдзельнік Вікісховішча, глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art» наконт дадатковых зьвестак пра гэтае правіла). Аднак могуць быць мясцовыя законы, якія забараняюць або абмяжоўваюць выкарыстаньне такіх выяваў у вашай краіне, некаторыя зь якіх пералічваюць ніжэй. Хоць мы спадзяёмся, што гэтыя зьвесткі будуць карыснымі, вы карыстаецеся такім зьместам на свой страх і рызыку, і вам варта абдумаць забесьпячэньне праўнай парадай у вашай правападлегласьці перад выкарыстаньнем зьместу.

Сумежныя правы («простыя фотаздымкі»)

У пэўных краінах усялякі фотаздымак, будзь то спачатны ці не, пакрываецца сумежным правам на так званы «просты фотаздымак», якое складае аўтарскае права са скарочаным тэрмінам аховы. Калі здымак дастаткова самабытны, творцу могуць надаць звычайную ахову аўтарскім правам. У Паўночных краінах, напрыклад, права датычыць усіх фотаздымкаў, улучна з выявамі «дакладнага ўзнаўленьня». Зь 2021 году згодна з Указам аб аўтарскім праве на Адзіным лічбавым рынку гэтае права фатографа на здымкі 2-вымерных мастацкіх твораў надаюць, толькі калі сам сфатаграфаваны мастацкі твор ахоўваюць аўтарскім правам. Аднак ахова звычайна не датычыць сканаў і іншых фотамэханічных узнаўленьняў — гэтае адмысловае сумежнае права датычыць толькі фотаздымкаў. Глядзіце Вікісховішча:Простыя фотаздымкі.

Правілы канкрэтных краінаў

Аўстралія

/ Невырашальна. Судовыя справы ў Аўстраліі схіляліся ў абодва бакі. Глядзіце справу «Тэлстры» супраць «Настольных маркетынгавых сыстэмаў».

Бэльгія

/Невырашальна. У бэльгійскім Законе ад 30 чэрвеня 1994 году «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» знаходзім у главе 1 частцы 1 артыкуле 2 абзац 5:

De beschermingstermijn van foto's die oorspronkelijk zijn, in de zin dat zij een eigen intellectuele schepping van de auteur zijn, wordt (vastgesteld) overeenkomstig de voorgaande paragrafen.[1]

Працягласьць аховы самабытных фотаздымкаў у тым сэнсе, што яны належнае разумовае стварэньне творцы, становіцца падобнай да папярэдняга абзацу. [і такім чынам пад аўтарскім правам да 70 гадоў пасьля сьмерці творцы]

Бэльгійскі фэдэральны ўрад паясьняе гэта на адной са сваіх вэб-бачынаў:

Worden daarentegen niet beschermd door het auteursrecht: wat uitsluitend door een machine wordt voortgebracht (satellietbeelden).[1]

Няма аховы аўтарскім правам для зробленага толькі машынай (напрыклад, спадарожнікавыя выявы).

Простыя сканы або фотаздымкі запісаў у грамадзкім набытку застаюцца ў ім.

Канада

/Невырашальна. Судовыя справы ў Канадзе датычна «поту твару» схіляліся ў абодва бакі.

Данія

Глядзіце Паўночныя краіны

Францыя

/Невырашальна. Судовыя справы ў Францыі схіляліся ў абодва бакі. Глядзіце fr:Utilisateur:Jastrow/PD-art (па-француску).

Нямеччына

Прымальна ў большасьці выпадкаў.

Нямецкі закон адрозьнівае фатаграфічныя працы (1) і простыя фотаздымкі (2), якія ў прынцыпе ахоўваюць згодна з сумежным правам. Аднак простыя фотаздымкі «твораў нагляднага мастацтва» ў грамадзкім набытку не ахоўваюць Простыя сканы або фотакопіі ніколі не ахоўваюць (3). Зьмешчаныя на Вікісховішчы выявы 2-вымерных мастацкіх твораў у грамадзкім набытку звычайна трапляюць у другую катэгорыю. Таму выкарыстаньне такога матэрыялу звычайна беспраблемнае.

(1) Фатаграфічныя творы: хоць не стае канчатковых наказаў ад судоў, дасьледнікамі і практыкамі права аднолькава шырока лічыцца, што дакладнае фатаграфічнае ўзнаўленьне «плоскага» прадмета агулам ня можа пацягнуць за сабой аховы ў якасьці фатаграфічнага твору[2]. У тым самы духу Штутгарцкі апэляцыйны суд заўважыў у рашэньні 2017 году, што прысяжныя не змаглі знайсьці «істотнага выкарыстаньня мастацкай творчасьці» ў здымках карцінаў прафэсійнага музэйнага фатографа (хоць Суд канчаткова ня вырашыў пытаньня)[3].

(2) Простыя фотаздымкі: у цэлым нямецкі закон аб аўтарскім праве таксама ахоўвае простыя фотаздымкі, якія не ўздымаюцца да ўзроўню фатаграфічных твораў празь нястачу самабытнасьці. Аднак у адпаведнасьці з Указам Эўразьвязу[4] ў Закон Нямеччыны аб аўтарскім праве ўнесьлі праўкі, якія набылі моц 7 чэрвеня 2021 году, каб паспрабаваць вызваліць пэўныя фотаздымкі матэрыялу ў грамадзкім набытку з-пад аховы ў якасьці простых фотаздымкаў[5]. Цяперашняе праўнае становішча, такім чынам, наступнае:

Просты фотаздымкі твораў нагляднага мастацтва ў грамадзкім набытку не ахоўваюць. Ні Закон Нямеччыны аб аўтарскім праве, ні Ўказ Эўразьвязу, які выклікаў новую агаворку, не даюць азначэньня панятку «творы нагляднага мастацтва». У афіцыйным абгрунтаваньні, пададзеным з (на той час: прапанаванай) папраўкай, нямецкі ўрад заўважае, што разумее панятак аднолькава з падобным паняткам у іншым Указе Эўразьвязу, дзе «наглядныя творы» тлумачаць як тыя, што ўлучаюць «выяўленчае мастацтва, фатаграфію, ілюстрацыю, рысунак, дойлідзтва, накіды пазьнейшых твораў і іншыя такія творы, якія зьмяшчаюцца ў кнігах, дзёньніках, газэтах, часопісах і іншых творах»[6]. Матэрыялы, якія ня ёсьць «творамі нагляднага мастацтва», могуць улучаць рукапісы і музычныя аркушы[7]. З той прычыны, што агаворка адсылае да твораў нагляднага мастацтва, яна датычыць толькі карцінаў матэрыялу, які ёсьць ўласным разумовым стварэньнем творцы, то-бок матэрыялам, які ў тэорыі можа падлягаць ахове аўтарскім правам адррозна ад, скажам, створаных сланом карцінаў[8]. Варта заўважыць, што вынятак адмысловам не патрабуе, каб апісаны твор карыстаўся аховай ва ўсялякі час[9]; такім чынам, урад зьвяртае ўвагу на тое, што простыя фотаздымкі карцінаў з XVI стагодзьдзя таксама не ахоўваюць[10]. Таксама згодна з афіцыйным абгрунтаваньнем вызваленьне з-пад аховы датычыць проствых фатаграфічных узнаўленьняў незалежна ад таго, ці стваралі іх да або пасьля 7 ліпеня 2021 году[11]. Гэта не датычыць узнаўленьняў, якія складаюць фатаграфічныя творы[12].

Простыя фотаздымкі, якія не вызваляюць з-пад аховы, як згадана ў папярэднім абзацы, карыстаюцца аховай да 50 гадоў пасьля свайго першага выданьня. Калі просты фотаздымак ня выдалі цягам 50 гадоў пасьля яго стварэньня, яго ахова на гэтым сканчаецца[13].

(3) Неахоўваныя фотаздымкі: чыста мэханічныя ўзнаўленьні не ахоўваюць[14]. Дадзеныя ў літаратуры прыклады — выявы, што вынікаюць з выкарыстаньня фотаўзнаўляльнай машыны або сканэра запісаў[15].

Італія

Прымальна да 2004 году. Інакш непрымальна. Фатаграфію ўзнаўленьня ахоўваюць аўтарскім правам у Італіі, але гэтае права захоўваецца 20 гадоў ад часу, калі вырабілі здымак[16][17].

Дарэчныя справы ў Вярхоўным касацыйным судзе Італіі ўлучаюць 5089/2004 і 9757/2013.

Японія

Прымальна. Агенцтва ў справах культуры заяўляе, што фатаграфічныя ўзнаўленьні не падлягаюць аўтарскаму праву, хоць не было судовых пастановаў. У падобным выпадку Высокі суд па інтэлектуальнай уласнасьці пастанавіў, што рукапіснае ўзнаўленьне старога лінейнага малюнка з малымі зьмяненьнямі ня можа пацягнуць за сабой аўтарскага права як вытворная праца празь нястачу творчасьці[2]. А Вярхоўны суд не прыняў, каб уласьнік ажыцьцяўляў аўтарскае права[18].

Макао

Прымальна. Пункт 4 Артыкула 1 Закона № 43/99/М: «Твор самабытны, калі ёсьць вынікам уласнага творчага намаганьня творцы, а ня проста прысваеньнем стварэньня іншай асобы»[19].

Нідэрлянды

Прымальна. Нідэрлянды перанялі Ўказ аб аўтарскім праве на Адзіным лічбавым рынку. Калі матэрыял, што вынікае з гэтай дзеі ўзнаўленьня, не самабытны ў тым сэнсе, што ня ёсьць уласным разумовым стварэньнем творцы, то мастацкі твор застанецца ў грамадзкім набытку, калі яго падставовы твор у грамадзкім набытку (у адпаведнасьці з артыкулам 14 Указу аб АП на АЛР).

Хоць Нідэралянды не перанесьлі артыкул 14 у новы артыкул Закону Нідэрляндаў аб аўтарскім праве, Міністэрства паясьніла[3] (старонка 8, апошні абзац):

"Het verstrijken van de beschermingstermijn van werken van beeldende kunst leidt ertoe dat die werken tot het publieke domein gaan behoren. Die werken mogen vrijelijk worden hergebruikt. Artikel 14 van de richtlijn bevestigt dit en bepaalt dat reproducties van werken van beeldende kunst niet door het auteursrecht worden beschermd. Dit is slechts anders wanneer de reproducties als zodanig ook weer een werk in de auteursrechtelijke betekenis van het woord opleveren. Daarvoor is noodzakelijk dat er sprake is van een originele schepping die het persoonlijk stempel van de maker draagt. Voor getrouwe reproducties, waarbij bijvoorbeeld kan worden gedacht aan een foto van een schilderij ten behoeve van een ansichtkaart, zal dit doorgaans niet het geval zijn. Voor cultureel erfgoedinstellingen is het auteursrecht dan geen beletsel voor verkoop van zulke ansichtkaarten. De verspreiding van getrouwe reproducties van werken in het publieke domein draagt bij tot de toegang tot en de bevordering van cultuur. Artikel 14 is geheel in lijn met het geldende recht en behoeft daarom geen omzetting."

Па-беларуску: «Сканчэньне тэрміну аховы для твораў нагляднага мастацтва значыць, што гэтыя творы сталі часткай грамадзкага набытку. Тыя творы магчыма вольна скарыстаць. Артыкул 14 Указу пацьвярджае гэта і падае, што ўзнаўленьні твораў нагляднага мастацтва не ахоўваюць аўтарскім правам. Гэта інакш, толькі калі ўзнаўленьні як такія таксама ёсьць вынікам твору ў аўтарска-прававым сэнсе гэтага слова. Для гэтага патрэбна, каб існавала самабытнае стварэньне, што ўтрымлівае асабістую пячатку стваральніка. Гэта агулам ня так для такіх дакладных узнаўленьняў, як здымак карціны для паштоўкі. Установам культурнай спадчыны аўтарскае права не перашкаджае прадаваць такія паштоўкі. Распаўсюд дакладных узнаўленьняў твораў у грамадзкім набытку спрыяе доступу і прасоўваньню культуры. Артыкул 14 у поўнай адпаведнасьці з прымянімым законам і таму не патрабуе перайманьня».

Паўночныя краіны

Гэтую ісьляндзкую працу ў грамадзкім набытку адсканавалі з выдадзенай у 1950 годзе кнігі. Выключныя правы на задзейнічаныя ў вытворчасьці кнігі фатаграфічныя карціны ўжо скончыліся.

Агулам непрымальна. У Даніі[20], Фінляндыі[21], Нарвэгіі[22], Швэцыі[23] і Ісьляндыі[24] кожны, хто вырабіў фатаграфічную карціну, мае выключнае права ўзнаўляць і рабіць яе даступнай грамадзкасьці. Гэтае права захоўваецца цягам 50 гадоў ад часу вырабу карціны (15 гадоў пасьля сьмерці фатографа, але прынамсі 50 гадоў у Нарвэгіі).

Фатаграфічныя ўзнаўленьні з гэтых краінаў уступаюць у грамадзкі набытак, калі аўтарскія правы на спачатнік і гэтае сумежнае права на фотаздымак скончыліся. Нядаўнія здымкі, такім чынам, ніколі не прымальныя, але старэйшыя могуць такімі быць (калі спачатнік у грамадзкім набытку). Гэтыя краіны мелі да 1990-х гадоў карацейшыя тэрміны для гэтага права на фатаграфію.

  • Ісьляндыя: прымальна да 1 студзеня 1974 году. Ісьляндыя мае тэрмін у 50 гадоў ад стварэньня.
  • Нарвэгія: прымальна да 1 студзеня 1970 году, калі фатограф памёр да 1 студзеня 1980 году. Нарвэгія мела тэрмін у 25 гадоў ад стварэньня (але прынамсі 15 гадоў пасьля сьмерці фатограа) да 1995 году. Калі фатограф памёр пазьней або здымак зрабілі пазьней, прымяняюць цяперашнія ўмовы.
  • Швэцыя: прымальна да 1 студзеня 1969 году. Швэцыя мае тэрмін у 25 гадоў да 1994 году.
  • Фінляндыя: прымальна, калі стварылі да 1 студзеня 1974 або выдалі да 1 студзеня 1996 году. Фінляндыя мае тэрмін у 25 гадоў ад першага выданьня да 1991 году.
  • Данія: прымальна. Данія мела тэрмін у 25 гадоў да 1995 году (артыкул 91, 5 у цяперашнім законе). Аднак такое мэханічнае ўзнаўленьне, як фотаграфічнае і сканаваньне, ня згадваюць у законах, і верагодна прымальнае. Падобным чынам перадрукі са старымі афортамі і меднымі пласьцінамі верагодна не ахоўваюць.

Польшча

Прымальна. Самі дакладныя ўзнаўленьні 2-вымерных твораў мастацтва не падлягаюць аўтарскаму праву паводле польскага закону, бо іх ня лічаць асабістай творчай дзейнасьцю.

Судовыя пастановы:

  • Sąd Apelacyjny w Warszawie, orzeczenie z 5 lipca 1995 (I ACr 453/95)
  • Sąd Najwyższy — Izba Administracyjna, Pracy i Ubezpieczeń Społecznych, orzeczenie z 26 czerwca 1998 (IPKN 196/98)[25]

Румынія

Прымальна. Аўтарскае права даюць толькі на «зьмяненьні ў мастацкі твор, якія патрабуюць творчай разумовай працы», тады як «неістотныя зьмяненьні, дадаткі, скарачэньні або пераробкі, як і выпраўленьне твору або збору не пашыраюць панятка аўтарскага права»[26].

Славаччына

Магчыма прымальна. Аўтарскае права на фотаздымкі патрабуе «ўласнага разумовага стварэньня творцам» (Закон № 185/2015, Разьдзел 3(1)(5)):[27]

(5) Fotografickým dielom je zachytenie obrazu prostredníctvom fotografického technického zariadenia, ak je výsledkom tvorivej duševnej činnosti autora; žiadne iné podmienky podľa odseku 1 sa neuplatnia.

Гішпанія

Прымальна да 1999 году. Інакш непрымальна. Права інтэлектуальнай уласнасьці (ПІУ, 1996)[28] надае 25 гадоў аўтарскага права на «проста фотаздымкі» або падобныя ўзнаўленьні ад 1 студзеня наступнага пасьля стварэньня году.

TITULO V: La protección de las meras fotografías.
Artículo 128. De las meras fotografías.

Quien realice una fotografía u otra reproducción obtenida por procedimiento análogo a aquélla, cuando ni una ni otra tengan el carácter de obras protegidas en el Libro I, goza del derecho exclusivo de autorizar su reproducción, distribución y comunicación pública, en los mismos términos reconocidos en la presente Ley a los autores de obras fotográficas.

Este derecho tendrá una duración de veinticinco años computados desde el día 1 de enero del año siguiente a la fecha de realización de la fotografía o reproducción.

Швайцарыя

Прымальна. У Швайцарыі фотаздымкі маюць выяўляць «асабістае выражэньне думкі», каб падлягаць аўтарскаму праву. Згодна з прымянімай судовай практыкай Вярхоўнага суду[29] гэта патрабуе, каб фотаздымку надалі асаблівую ўласьцівасьць, напрыклад, шляхам выбару кадраваньня, выкарыстаньня наладаў камэры або рэдагаваньня выявы. Гэта значыць, што фотаздымкі дакладнага ўзнаўленьня не падлягаюць аўтарскаму праву ў Швайцаоыі. Дзяржаўная бібліятэка Люцэрны таксама выказваецца ў гэтым сэнсе, кажучы, што фатаграфічныя ўзнаўленьні запісаў зь бібліятэкі не былі «творамі» ў сэнсе аўтарскага права, і таму не падлягаюць яму.

Глядзіце таксама швайцарскае аўтарскае права.

Тайвань

Часам непрымальна на Тайване, Рэспубліка Кітай:

Абмежаваньне аўтарскага права

Артыкул 79 Закону аб аўтарскім праве: «Для літаратурных або мастацкіх твораў, якія ня маюць гаспадарчых правоў або на якія гаспадарчыя правы скасавалі, вытворца лістоў, які рыхтуе і друкуе згаданы літаратурны твор, або ў выпадку мастацкага твору вытворца лістоў, які фотаўзнаўляе, друкуе або выкарыстоўвае падобны спосаб узнаўленьня і першы выдае такое ўзнаўленьне на падставе такога спачатнага мастацкага твору, а таксама належна запісвае яго ў адпаведнасьці з гэтым Законам, мусіць мець выключнае права фотаўзнаўляць, друкаваць або карыстацца падобнымі спосабамі ўзнаўленьня на падставе ліста».

Атрыманьне гэтага выключнага права на ліст патрабуе афіцыйнага ўліку. Пасьля ўліку права на ліст памоцнае на 10 гадоў ад часу завяршэньня ліста і сканчаецца ў канцы году.

Абмежаваньне па-за аўтарскім правам

Закон аб захаваньні культурнай спадчыны, пункт 1 артыкула 69: «Для задачаў дасьледаваньня і прасоўваньня Грамадзкая служба (установа) захоўваньня старажытнасьцяў можа ўзнаўляць і даглядаць узнаўленьне старажытнасьцяў пад сваім ведамам. Трэція бакі ня могуць рабіць такога ўзнаўленьня, за выняткам выпадку дазволу і пад наглядам Грамадзкай службы (установы) захоўваньня старажытнасьцяў».

Пункт 2 артыкула 69: «Правілы узнаўленьня старажытнасьцяў і нагляду за імі, згаданыя ў папярэднім абзацы маюць прадпісвацца галоўнай правамоцнай управай».

Пункт 1 абзаца 1 артыкула 97 дае адміністрацыйнае спагнаньне ад 100 000 да 500 000 новых тайванскіх даляраў за «узнаўленьне старажытнасьцяў у дзяржаўнай уласнасьці без дазволу або нагляду спачатнай апякунскай службы (установы) захаваньня ў парушэньне пункту 1 Артыкула 69».

Турэччына

/Невырашальна

Базы зьвестак

Хоць Турэччына прызнае своеасаблівае права на базы зьвестак, артыкул 6/11 Закону аб разумовых і мастацкіх творах (ЗРМТ) выразна кажа: «Аднак забясьпечаную тут ахову нельга пашыраць для аховы дадзеных і матэрыялаў унутры базы зьвестак»[30].

Аднак у некаторых выпадках вучэньне пра «пот твару» таксама прымяняюць, а ахову аўтарскім правам могуць надаць на падставе гаспадарчага, культурнага, грамадзкага і навуковага прызначэньня, нават калі тое не нясе самабытнасьці, але патрабуе намаганьня[31].

Больш таго, артыкулы 6/5, 6/6 і 6/7 Закону аб разумовых і мастацкіх творах даюць ахову зводам і пераробцы выбраных твораў[30].

Іншыя фотаўзнаўленьні

Артыкул 6/8 Закону аб разумовых і мастацкіх творах кажа: «Звычайныя запісы і факсіміле, якія ня ёсьць вынікам навуковага дасьледаваньня і працы, не падлягаюць [ахове]»[30]. Аднак артыкул 6/3 Закону дае зразумець, што здымкі або пераўтварэньне ў прыдатны для перадачы па радыё і тэлебачаньні выгляд музычным, мастацкіх, навуковых і літаратурных твораў падлягаюць аўтарскаму праву.

Вялікабрытанія

OK

Суды ў Вялікабрытаніі традыцыйна прымяняюць надта простае выпрабаваньне на фатаграфічную самабытнасьць на падставе патрэбных «навыка і працы», каб зрабіць выяву. Доўгі час думалі, што найбольш верагодна дастатковай самабытнасьцю будзе выбар фатографам умоваў асьвятленьня, экспазыцыі і фільтраў для ўтварэньня новага аўтарскага права. Аднак рашэньне Суду Эўразьвязу наконт «Інфапака» вызначыла іншае выпрабаваньне, а менавіта «Ці гэта ўласнае разумовае стварэньне творцы?»

У лістападзе 2015 году Бюро інтэлектуальнай уласнасьці Вялікабрытаніі абнавіла сваё паведамленьне пра парады наконт аўтарскага права[32], улучыўшы наступнае:

Прыміце да ўвагі, што няма пытаньня датычна сырых непалепшаных сканаў або фотаўзнаўленьняў ілюстрацыяў у грамадзкім набытку са старой кнігі. Яны заўжды прымальныя, бо чыста мэханічнае ўзнаўленьне ніколі не было здатным утварыць новае аўтарскае права.

ЗША

Прымальна. Згодна з правілам у справе Мастацкай бібліятэкі імя Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» проста «ўліковая» фатаграфія 2-вымернага твору мастацтва (напрыклад, фатаграфія, якая ёсьць як мага больш дакладным узнаўленьнем спачатніка) не набывае аховы аўтарскім правам.

Справа бібліятэкі імя Брыджмэна супраць «Корэла» (1999)

У справе Мастацкай бібліятэкі імя Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» (1999) Нью-Ёрскі акруговы суд пастанавіў, што «фотаздымку, які ёсьць ня больш чым дакладным узнаўленьнем працы іншага, наколькі дазваляюць навука і тэхніка, не стае самабытнасьці. Нельга сказаць, што такі ўчынак банальны, проста не самабытны». Насуперак намаганьню і працы, задзейнічаным у стварэньні слайдаў прафэсійнай якасьці са спачатных мастацкіх твораў, Суд пастанавіў, што аўтарскае права не захоўваецца, бо яны былі проста пакорлівымі копіямі прадстаўленых мастацкіх твораў.

Такім чынам, правіла выключае з-пад аховы аўтарскім правам фотаздымкі, прызначаныя быць ня больш як дакладным узнаўленьнем такіх 2-вымерных мастацкіх твораў, як карціна. Калі прыцягваюць толькі тэхнічную экспэртызу (каб зрабіць дакладную і няўяўную карціну), фотаздымак не набывае аховы аўтарскім правам сам па сабе. Справа пашырае правіла, згодна зь якім сканы і фотаўзнаўленьні 2-вымерных спачатнікаў не пад аўтарскім правам, каб ахопліваць дадатковыя дакладныя ўзнаўленьні, створаныя ў ЗША шляхам фатаграфіі.

У выніку гэтай справы кожны, хто робіць проста фотазапіс двухвымернага мастацкага твору — простага, поўнакадравага — не атрымлівае аховы аўтарскага права на фотаздымак. Сам фотаздымак тады будзе вольным для выкарыстаньня ў Вікісховішчы, калі спачатны мастацкі твор дастаткова стары, каб яго ўласнае аўтарскае права скончылася.

Розныя краіны прымяняюць правілы пра самабытнасьць рознымі спосабамі, а з тоеснымі выявамі могуць абыходзіцца па-рознаму ў розных правападлегласьцях. У некаторых краінах (такіх як Вялікабрытанія) дакладна ўзноўленыя выявы могуць лічыць дастаткова самабытнымі, каб пацягнуць за сабой ахову аўтарскім правам. У іншых (такіх як Паўночныя краіны) могуць прымяняць сумежныя правы.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. a b Wet betreffende het auteursrecht en de naburige rechten. (NOTA : Raadpleging van vroegere versies vanaf 29-04-1995 en tekstbijwerking tot 29-12-2017) Zie wijziging(en). JUSTITIE (30 June 1994). Retrieved on 2019-05-08.
  2. IJ Schiessel, Reichweite und Rechtfertigung des einfachen Lichtbildschutzes gem. § 72 UrhG (Nomos 2020) 91; F Stang, "Freie Verwendung von Abbildungen gemeinfreier Werke? Zur urheberrechtlichen Bewertung von Angeboten gemeinfreier Bilder bei Wikipedia und Wikimedia Commons" (2009) 1 ZGE 167, 175. See W Bullinger, "§ 1" in K Ebling and W Bullinger (eds), Praxishandbuch Recht der Kunst (Beck 2019) para 22; U Loewenheim and M Leistner, "§ 2" in U Loewenheim, M Leistner, and A Ohly (eds), Schricker/Loewenheim: Urheberrecht (6th edn, Beck 2020) para 213; A Nordemann, "§ 2" in A Nordemann, JB Nordemann, and C Czychowski (eds), Fromm/Nordemann: Urheberrecht (12th edn, Kohlhammer 2018) para 198; H Schack, Kunst und Recht (3rd edn, Mohr Siebeck 2017) para 872; R Jacobs, "Die Katalogbildfreiheit" in JF Baur and others (eds), Festschrift für Ralf Vieregge zum 70. Geburtstag am 6. November 1995 (De Gruyter 1995) 396; AR Klett and C Mikyska, "Die Entwicklung des Urheberrechts seit Mitte 2018" (2019) 22 K&R 441, 443; P Klimpel and F Rack, "Reproduktionen und urheberrechtlicher Schutz" (2020) 1 RuZ 243, 245; H Lehment, Das Fotografieren von Kunstgegenständen (V&R unipress 2008) 37; T Platena, Das Lichtbild im Urheberrecht (Lang 1998) 228; IJ Schiessel, Reichweite und Rechtfertigung des einfachen Lichtbildschutzes gem. § 72 UrhG (Nomos 2020) 91f; L Specht-Riemenschneider and J Paschwitz, "Gemeinfreiheit als Prinzip?: Reichweite und Umsetzungsbedarf des Art. 14 DSM-Richtlinie" (2020) 1 RuZ 95, 97; F Stang, "Freie Verwendung von Abbildungen gemeinfreier Werke? Zur urheberrechtlichen Bewertung von Angeboten gemeinfreier Bilder bei Wikipedia und Wikimedia Commons" (2009) 1 ZGE 167, 175. Глядзіце таксама K Garbers-von Boehm, Rechtliche Aspekte der Digitalisierung und Kommerzialisierung musealer Bildbestände (Nomos 2011) 150 («у большасьці выпадкаў»). Але глядзіце G Pfennig, "Die Begegnung von Fotografie und Kunst" (2007) 9 KUR 1, 4 (фатаграфіі манахромных карцінаў пад аховай у якасьці «высокасамабытных» твораў)
  3. Oberlandesgericht Stuttgart 31 траўня 2017 г., справа 4 U 204/16 Reiss-Engelhorn-Museen, GRUR 2017, 905 [68]. У рашэньні 1996 году Дзюсэльдорфскі апэляцыйны суд пастанавіў, што фотаздымак малюнка, адлюстраванага на мастацкай выставе, ня быў фатаграфічным творам з прычыны нястачы мастацкай творчасьці. Oberlandesgericht Düsseldorf 13 лютага 1996 г., справа 20 U 115/95 Beuys-Fotografien, GRUR 1997, 49, 51. Аднак рашэньне перадалі да пераняньня Нямеччынай Указу аб весткавым грамадзтве, які дзейсна панізіў патрэбны парог самабытнасьці
  4. Указ № 2019/790 аб аўтарскім праве і сумежных правах на Адзіным лічбавым рынку (Указ аб АЛР), артыкул 14.
  5. Артыкул 68 Закону (ням.)
  6. Законапраект Фэдэральнага ўраду, Друкаваная папера Саюзнай палаты № 19/27426 ад 9 сакавіка 2021 г., стар. 105. Параўнайце Артыкул 3 з Дадаткам да Ўказу пра творы-сіраціны, 2012/28/EU. Wirth дае некалькі прыкладаў азначэньня прадмета: «ляпніна, творы дойлідзва, спраўна накрэсьленая мэбля, гістарычныя мапы і тэхнічныя малюнкі ў грамадзкім набытку». T Wirth, "§ 68 UrhG-E: Vervielfältigungen gemeinfreier visueller Werke" (2020) 64 ZUM 715, 716.
  7. Cf S Dusollier, «Указ 2019 году аб аўтарскім праве на Адзіным лічбавым рынку» (анг., 2020) 57 CML Rev 979, 997; Эўрапейскае таварыства аўтарскага права, «Заўвага Эўрапейскага таварыства аўтарскага права пра выкананьне Артыкула 14 Указу аб АЛР № 2019/790» (анг., 2020) 11 JIPITEC 110, para 31.
  8. G Schulze, "Fotos von gemeinfreien Werken der bildenden Kunst" (2019) 121 GRUR 779, 780.
  9. Глядзіце таксама A-A Wandtke і S Ostendorff, Urheberrecht (8th edn, De Gruyter 2021) 269; G Würtenberger і S Freischem, "Stellungnahme des GRUR-Fachausschusses für Urheber- und Verlagsrecht zum RefE des DSM-Umsetzungsgesetzes" (2021) 123 GRUR 37, 41. Таму тое падаецца шырэйшым за артыкул 14 Указу аб АЛР, які — прынамсі звонку — патрабуе ад дзяржаваў-удзельніцаў (толькі) вызваліць фотаздымкі ад аховы сумежнымі праваамі, «калі тэрмін аховы творцы нагляднага мастацтва скончыўся» (падкрэсьлена). Cf I Stamatoudi і P Torremans, «Указ аб Адзіным лічбавым рынку» ў I Stamatoudi і P Torremans (eds), EU Copyright Law: A Commentary (2nd edn, Elgar 2021) para 17.222.
  10. Законапраект Фэдэральнага ўраду, Друкаваная папара Саюзнай палаты № 19/27426 ад 9 сакавіка 2021 г., стар. 105.
  11. Законапраект Фэдэральнага ўраду, Друкаваная папера Саюзнай палаты № 19/27426 ад 9 сакавіка 2021, стар. 53, 105. Глядзіце таксама A-A Wandtke і S Ostendorff, Urheberrecht (8-е выд., De Gruyter 2021) 274. Cf Эўрапейскае таварыства аўтарскага права, «Заўвага Эўрапейскага таварыства аўтарскага права пра выкананьне Артыкула 14 Указу аб АЛР № 2019/790» (анг., 2020) 11 JIPITEC 110, paras 22ff, and IJ Schiessel, Reichweite und Rechtfertigung des einfachen Lichtbildschutzes gem. § 72 UrhG (Nomos 2020) 120f (абедзьве выводзяць тое самае наўпрост з Указу аб АЛР).
  12. Законапраект Фэдэральнага ўраду, Друкаваная папера Саюзнай палаты № 19/27426 ад 9 сакавіка 2021 г., стар. 105. Глядзіце таксама артыкул 14 Указу аб АЛР («калі матэрыял, што вынікае з гэтай дзеі ўзнаўленьня, самабытны ў тым сэнсе, што ёсьць уласным разумовым стварэньнем творцы»). Глядзіце таксама I Stamatoudi and P Torremans, «Указ аб Адзіным лічбавым рынку» ў I Stamatoudi і P Torremans (eds), EU Copyright Law: A Commentary (2-е выд., Elgar 2021) para 17.219; A-A Wandtke і S Ostendorff, Urheberrecht (8-е выд., De Gruyter 2021) 268f.
  13. Артыкул 72(3) Закону Нямеччыны аб аўтарскім праве і сумежных правах.
  14. Bundesgerichtshof 8 November 1989, case I ZR 14/88 Bibelreproduktion, GRUR 1990, 669, 673; M Vogel, "§ 72" in U Loewenheim, M Leistner, and A Ohly (eds), Schricker/Loewenheim: Urheberrecht (6th edn, Beck 2020) para 32.
  15. A Nordemann, "§ 72" in A Nordemann, JB Nordemann, and C Czychowski (eds), Fromm/Nordemann: Urheberrecht (12th edn, Kohlhammer 2018) paras 9, 11; D Thum, "§ 72" in A-A Wandtke and W Bullinger (eds), Praxiskommentar zum Urheberrecht (5th edn, Beck 2019) para 56; M Vogel, "§ 72" in U Loewenheim, M Leistner, and A Ohly (eds), Schricker/Loewenheim: Urheberrecht (6th edn, Beck 2020) para 33; T Prengel, Bildzitate von Kunstwerken als Schranke des Urheberrechts und des Eigentums mit Bezügen zum Internationalen Privatrecht (Lang 2011) 185; IJ Schiessel, Reichweite und Rechtfertigung des einfachen Lichtbildschutzes gem. § 72 UrhG (Nomos 2020) 78.
  16. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named ItArt87
  17. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named ItArt92
  18. 上告代理人中村稔、同熊倉禎男の上告理由について.ja:顔真卿自書建中告身帖事件
  19. Decree-Law n.o 43/99/M of August 16, 1999 Copyright Law. Retrieved on 2019-05-08.
  20. Article 70.
  21. Tekijänoikeuslaki (Finnish Copyright Act) Article 49 a. Retrieved on 2019-05-08.
  22. Lov om opphavsrett til åndsverk m.v. (åndsverkloven) fra 12.mai.1961 Article 43 a.
  23. Article 49 a.
  24. §49.
  25. [1]
  26. Legea nr 8/1996 privind dreptul de autor şi drepturile conexe.
  27. Slovakia adopts a new Copyright Act: It’s a Mixed Bag – Part I. Kluwer Copyright Blog (29 February 2016). Retrieved on 9 November 2019.
  28. Ley de Propiedad Intelectual (1996-04-22).
  29. Blau Guggenheim v. British Broadcasting Corporation BBC,<ref name= BGE 130 (2004) III S. 714-720
  30. a b c https://www.mevzuat.gov.tr/mevzuatmetin/1.3.5846.pdf
  31. Абарона базаў зьвестак паводле Закону аб інтэлектуальнай уластнасьці і параўнаньне з правам Эўразьвязу (турэц.)
  32. Copyright Notice: digital images, photographs and the internet. Copyright Notice Number: 1/2014 Updated: January 2021. UK Intellectual Property Office. Retrieved on 2022-05-12.