Commons:Wiki Loves Earth 2020 in Belarus

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
Пазначальнік на мапе
Пазначальнік на мапе

«Вікі любіць Зямлю» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-ліпені аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але і на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у Беларусі зонаў. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Правілы ў Беларусі[edit]

Кожны пададзены здымак мае быць:

  1. зьнятым і загружаным самастойна;
  2. загружаным у Вікісховішча ў пэрыяд з 00:00 1 чэрвеня 2020 году да 23:59 31 ліпеня 2020 году паводле беларускага часу (UTC+3);
  3. пад вольнай ліцэнзіяй Creative Commons (CC BY-SA або CC0);
  4. зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі, у тым ліку заказьнікаў. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі зь імі, каб мець права выйграць узнагароду. Да 1 верасьня 2020 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на Commons:Wiki Loves Earth 2020/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), арыгінальнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е.

Мясцовыя добраахвотнікі: User:Kazimier Lachnovič і User:Renessaince (журы), User:W (абвесткі).

Summary for international participants[edit]

Local contest takes place in June-July, 2020.

Вонкавыя спасылкі[edit]