Вікісховішча:Вікі любіць фальклёр-2021

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Folklore 2021 and the translation is 92% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Folklore 2021 and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:WLF21

  • Хатняя старонка
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019


Wiki Folklore on website Wiki Folklore on Facebook {{{Threads}}} Wiki Folklore on Twitter Wiki Folklore on Instagram Wiki Folklore on Telegram Wiki Folklore on YouTube Wiki Folklore via mailing list


Welcome to Wiki Loves Folklore!
The results for Wiki Loves Folklore 2021 Photographic competition has been declared. Please visit the Results page to see the winning files.

Уводзіны ў «Вікі любіць фальклёр»

«Вікі любіць фальклёр» — гэта міжнароднае фотаспаборніцтва, ладжанае штогод у Вікісховішчы, каб запісаць народныя культуры ў розных частках сьвету. «Вікі любіць фальклёр-2021» — гэта працяг «Вікі любіць фальклёр-2020» на тэму народнай культуры. Праект паходзіць ад «Вікі любіць любоў-2019» на тэму ўрачыстасьцяў і сьвятаў любові.

Ахоп

Гэтае фотаспаборніцтва засяроджваецца на народнай культуры розных частак сьвету ў такіх катэгорыях, як народныя сьвяты, пляскі, музыка, чыннасьць, гульні, кухня, адзеньне, народная творчасьць і традыцыя, у тым ліку баляды, народныя і чароўныя казкі, паданьні, традыцыйная песьня і пляска, народныя пастаноўкі, гульні, сэзонныя мерапрыемствы, каляндарныя звычаі, народныя мастацтвы, вераваньне і міталёгія, але не абмяжоўваецца імі. Вы можаце спраўдзіць некаторыя іншыя парады і прыклады на нашай старонцы Катэгорыя.

Узнагароды

  • 1-я ўзнагарода: 400 даляраў ЗША
  • 2-я ўзнагарода: 300 даляраў ЗША
  • 3-я ўзнагарода: 200 даляраў ЗША
  • Суцяшальныя ўзнагароды 15 найлепшым: 20 даляраў ЗША кожная
  • Узнагароды за найлепшыя відэа і гук: па 100 даляраў ЗША кожная
  • Найбольшая(-ы) запампоўніца(-к) выяваў: 200 даляраў ЗША
  • Паштоўкі «Вікі любіць фальклёр» 500 найбольшым запампоўніцам і запампоўнікам
  • Пасьведчаньні і паштоўкі мясцовым арганізатаркам і арганізатарам

(Адмова ад адказнасьці: Узнагароды распаўсюдзяць у выглядзе падарункавай карткі або пуцёўкі.)

Графік

  • 1—28 лютага 2021 году
  • Пачатак унёскаў: 1 лютага 2021 году а 00:01 (унівэрсальны каардынаваны час)
  • Канец унёскаў: 28 лютага 2021 году а 23:59 (унівэрсальны каардынаваны час)
  • Абвяшчэньне вынікаў: 1 красавіка 2021 году на Commons:Wiki Loves Folklore 2021/Winners (Заўвага: можа адкладацца ў залежнасьці ад акалічнасьцяў пандэміі.)

Прадмет

Фальклёр
Падкатэгорыі
Народная культура паводле краіны, народнае мастацтва, кітайская варажба, народная пляска, Эўрапэада, народныя сьвяты, творчасьць, гульні, Купальле, народныя гурты, варажба, музэі, музыка, сьвечкі, народнае вераваньне, традыцыйная музыка і песьні, народная барацьба.

Пераможныя выявы 2020 году

Пераможцы ўцехі

Прыклады здымкаў, якія можна дасылаць

Людзі і чыннасьць народнай творчасьці

Народная кухня

Народныя пляскі

Народныя сьвяты

Народная музыка


Народныя строі

Што мы ня прымем

Распусныя і аголеныя выявы, творы мастацтва па прычыне пытаньняў да аўтарскага права.

Пераможцы

Пераможнымі будуць 18 выяваў, па 1 відэа і гуказапісе, 1 асоба за найбольшую запампоўку выяваў.

Дзе задаць пытаньні

Першаснае месца для пытаньняў і прапановаў — старонка абмеркаваньня (Карыстайцеся пажаданай для Вас мовай, мы любім разнастайнасьць і знойдзем рашэньне, каб дапамагчы Вам незалежна ад абранай Вамі мовы).