Вікіcховішча:Вікунья-загружальніца

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:VicuñaUploader and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:VicuñaUploader and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:VU

VicuñaUploader (апошняя вэрсія: 1.3.3a)

Вікунья-загружальніца — кампутарная праграма з адкрытым крынічнікам, напісаная на Java і прызначаная для загрузкі файлаў у Вікісховішча ды іншыя праекты Вікімэдыі. Яна — плятформанезалежная, але патрабуе наяўнасьці на Вашым кампутары віртуальнай машыны Java (звычайна ў складзе асяродзьдзя выкананьня Java).

Зьвесткі

Вікунья-загружальніца крыху падобная да Commonist, аднак мае большую функцыянальнасьць ды іншы карыстальніцкі інтэрфэйс. Сярод іншага:

  • Яна захоўвае мэтазьвесткі ў файле session.xml, што робіць магчымым падрыхтоўку файлаў да загрузкі без злучэньня. Таксама Вы можаце кіраваць ёй іншымі прыладамі (прыкладам глядзіце МРСП у «Вікунью»)
  • Яна правярае канфлікты найменьняў файлаў перад адсылкай у Вікісховішча
  • Яна падтрымлівае выбар катэгорыяў кропкай з коскай, а ня рыскай (амаль такім самым чынам, як і Майстар загрузкі)
  • Яна падтрымлівае геапазнакі (адным пстрыкам на вакенцы з мапай)
  • Яна падтрымлівае масавыя загрузкі
  • Яна падтрымлівае пакетную загрузку і можа прачытаць апісаньне мясцовых файлаў, аднак кожны пачак мусіць мець аднолькавае апісаньне. Абярыце тэкставы файл з Tools > Settings > Program > Advanced; дадайце Вашыя файлы ў галоўным вакне; цяпер усе файлы мецьмуць зьмест тэкставага файлу ў апісаньні.

Хуткія спасылкі

«Вікунья» перанясе Вашыя файлы ў месца, дзе імі можна будзе дзяліцца

Удзельнічаць