ВікіСховішча:Вікі любіць любоў-2019/Вынікі
Перад вамі доўгачаканыя вынікі! Вікі любіць любоў вяртаецца зь пераможцамі! За люты мы атрымалі 7121 выяву і больш за 24 відэа!
Першы прыз
Першы прыз атрымала Виктория Злых з Расеі.
Другі прыз
Другі прыз атрымлівае Рыё Убатай зь Філіпінаў.
Трэці прыз
Трэці прыз атрымаў Міхаіл Капычка зь Беларусі.
Суцяшальныя прызы
-
Малады накладае сындур на лоб маладой падчас індуісцкага вясельля ў Індыі
-
Маладыя перад шлюбнай цырымоніяй у Тайляндзе
-
Шлюбная цырымонія ў Панджабе (Індыя)
-
Маладыя на шлюбнай цырымоніі ў Інданэзіі
-
Пара назірае за фаерворкамі ў часе сьвяткаваньня кітайскага Новага году
-
Сцэна сьпірытычных рытуалаў індзейцаў мая
Відэа-пераможца
Прыз за відэа дастаўся Gc5135 за запіс індыйскага фэстывалю колераў.
Прыз супольнасьці за выявы і відэа
Бэніпал Гардаршан атрымлівае ўзнагароды за найбольшую колькасьць загружаных файлаў, як фота, так і відэа — ён падзяліўся уражвальнай колькасьцю ў 1691 файл!
Падзякі
Выказваем удзячнасьць нашым чальцам журы: Poco a poco, Steinsplitter, Fæ, Natuur12, Fitindia — за іхні ўдзел у выбары пераможных фота і відэа.
Асабліва згадваем Natacha зь Вікімэдыі Францыі, якая таксама арганізавала паралельны конкурс напісаньня артыкулаў для Вікі Любіць Любоў з 10 лютага па 31 сакавіка! Выдатная праца: зьявілася больш за 1000 артыкулаў больш як 20 мовамі!
Дзякуем Sumita Roy Dutta, Kawayashu і Camelia Boban за тое, што далучыліся да гэтай цудоўнай падзеі і зладзілі розныя вікіпэдыйныя праекты наконт Вікі любіць любоў у сваіх родных краінах! Асаблівая падзяка Rupika за ўсю ейную надзвычайную каардынацыйную працу!
І ўрэшце, дзякуем нашым партнэрам: Вікімэдыя Францыі, Вікіпэдыя Бэльгіі, Вікімэдыя Нямеччыны, CIS-A2K і Фундацыі Вікімэдыі — за аказаную падтрымку ў правядзеньні «Вікі любіць любоў».
Напрыканцы
Каманда «Вікі любіць любоў» жадае вам цудоўнага году! Пабачымся ў наступным лютым!