Вікісховішча:Першыя крокі/Запампоўка файлаў

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:First steps/Uploading files and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/Uploading files and have to be approved by a translation administrator.
Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі
Need help with uploading files? Ask my question


Калі жадаеце дадаць выяву ў Вікіпэдыю або надаць ёй ваш збор, вам варта запампаваць яе на нашую бачыну або даць нам некаторыя зьвесткі пра выяву. Вось як:

Дапамога перад тым, як пачнеце

  • Вам спатрэбіцца мець файл выявы, якую жадаеце запампаваць, на вашым кампутары або прыстасаваньні.
  • Вам спатрэбіцца ўліковы запіс у Вікіпэдыі або Вікісховішчы, каб запампаваць файлы.

Увайсьці Стварыць уліковы запіс


Што магу запампаваць?

Зразумейце, якога роду запампоўкі Вікісховішча можа прыняць.

Выявы, якія запампоўваеце ў Вікісховішча, маюць быць асьветнымі і пад вольным дазволам. Хоць «асьветнасьць» можа быць расплывістай катэгорыяй, «вольны дазвол» даволі канкрэтны:

  • Мы можам прыняць большасьць выяваў, якія ствараеце цалкам самі, пакуль сама вашая выява не апісвае іншы твор пад аўтарскім правам. Прыклады »
  • Мы можам прыняць створаныя іншымі выявы пры ўмове, што праваўласьнік той выявы жадае надаць або ўжо надаў дазвол на іх вольна.
  • Мы ня можам прыняць створаныя або натхнёныя іншымі выявы безь іх выразнага дазволу (з праверкай праз наш лад Добраахвотніцкай дружыны адказу).
  • Мы ня можам прыняць выяву бяз вольнага дазволу або яўна не ў грамадзкім набытку — большасьць знойдзеных у Сеціве выяваў не пад вольным дазволам і іх хутка выдаляць зь Вікісховішча.
  • Вікісховішча — ня сховішча для вашых асабістых здымкаў — мы ня служба вэб-хостынгу, як «Фэйсбук» або «Пінтэрэст», а ўсе нашыя выявы мусяць мець магчымасьць асьветнага выкарыстаньня. Даведайцеся больш »

Запампоўка выявы

Скарыстайце Майстра загрузкі, каб запампаваць файлы ў Вікісховішча.

Пачынайма
Перайдзіце ў Майстар загрузкі на Вікісховішчы. Можаце заўжды перайсьці ў яго па спасылцы Загрузіць файл у мэню зьлева.
На першай старонкі майстра прачытайце ілюстрацыю, каб зразумець, ці можа Вікісховішча прыняць вашую загрузку.
Пстрыкніце Далей пры канцы старонкі, калі гатовыя запампаваць.
Пстрыкніце Выберыце мэдыяфайлы для загрузкі і знайдзіце выяву, якую жадаеце загрузіць з вашага кампутара.
Дача дазволу на ваш файл
Пстрыкніце Працягнуць і абярыце прапановы, якія тычацца вашай загрузкі, як падказана. Пстрыкніце Далей, калі скончыце. Больш зьвестак »
Уладкаваньне і апісаньне вашай загрузкі
Увядзіце загаловак выявы. Скарыстайце простую, апісальную мову. Затым увядзіце апісаньне выявы і дату, калі яе стварылі.
Дапамажыце ўладкаваць Вікісховішча, прысвоіўшы катэгорыі вашаму файлу. Пстрыкніце Далей, калі скончыце.


Пасьля гэтага вашую запампоўку абнародуюць і завершаць

Дадатковае чытво

Старонкі Вікісховішча:

Дапамога

Спосабы атрыманьня дапамогі