Вікісховішча:Вітаем

From Wikimedia Commons, the free media repository
(Redirected from Commons:Вітаем)
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Welcome and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Welcome and have to be approved by a translation administrator.

Што такое Вікісховішча?

Вікісховішча — сховішча мультымэдыйных файлаў, якое надае вольны доступ да адукацыйнага мэдыязьмесьціва (выяваў, гуказапісаў і відэафайлаў) ў грамадзкай уласнасьці ці распаўсюджваемага на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Зьяўляючыся шматмоўным праектам, Вікісховішча дзейнічае як агульнае сховішча для розных праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», але вам не абавязкова ўдзельнічаць у адным з тых праектаў, каб карыстацца файламі, зьмешчанымі тут. Сховішча створанае і ўвесь час падтрымліваецца не аплочваемымі людзьмі, а простымі валянтэрамі. Ахоп Вікісховішча акрэсьлены на старонцы Ахоп праекту.

Вікісховішча выкарыстоўвае тую ж тэхналёгію, што і Вікіпэдыя, таму кожны можа паўдзельнічаць. У той жа час, у адрозьненьні ад лякальных праектаў, файлы, загружаныя ў Вікісховішча, могуць быць дададзеныя на старонкі любога з праектаў Вікімэдыі безь неабходнасьці загружаць іх туды асобна.

Распачаты 7 верасьня 2004 году, праект дасягнуў мяжу ў 1 мільён загружаных файлаў 30 лістапада 2006 году і на бягучы момант зьмяшчае 104 878 095 файлаў і $2 галерэяў мэдыяфайлаў. Болей інфармацыі пра праект і яго дзейнасьць можна даведацца на старонцы Адмова ад адказнасьці, у артыкуле Вікісховішча і ўласнай старонцы на Мэта-вікі.

У адрозьненьні ад традыцыйных сховішчаў мэдыяфайлаў, Вікісховішча — вольны праект. Гэта значыць, што кожнаму дазваляецца капіяваць, выкарыстоўваць і мадыфікаваць кожны з файлаў да той пары, пакуль разам з файлам пазначаецца крыніца і аўтар, а таксама пакуль карыстальнік выпускае файлы са сваімі мадыфікацыямі, надаючы карыстальнікам тыя ж вольнасьці, што былі нададзеныя яму. База зьвестак Вікісховішча і тэксты ў ім распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0. Ліцэнзійная інфармацыя для файлаў зьмяшчаецца на іх уласнай старонцы. Пра паўторнае выкарыстаньне зьвестак чытайце артыкулы Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй» і Вікісховішча:Першыя крокі/Выкарыстаньне.

Удзельнічайце

Вы можаце дапамагчы ўдасканаліць Вікісховішча, зрабіўшы тое, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсё:

Ахвяруйце свае працы

Калі вы добры фатограф, не саромейцеся ахвяраваць вашыя лепшыя здымкі. Калі вы добры дызайнэр, праглядзіце, якія дыяграмы, схемы і анімацыі запатрабаваныя карыстальнікамі.

Ахвяруйце свае здольнасьці

Каб дапамагчы праекту, загружаць штосьці не абавязкова. Ёсьць яшчэ шмат спраў, дзе вашая дапамога патрэбная:

Ахвяруйце свой час

Неабавязкова нават быць вялікім фатографам ці прафэсійным перакладчыкам дапаможных старонак! Калі вы здольныя з хаосу стварыць парадак, то мы зможам знайсьці вам працу!

Прагулка

Рэгістрацыя

Для загрузкі файлаў у Вікісховішча патрэбная рэгістрацыя. Яна агульная для ўсіх праектаў Вікімэдыі, таму, калі вы зарэгістраваныя ў адным з праектаў Фундацыі, то, верагодна, можаце ўвайсьці і тут. Калі не, зарэгіструйцеся, націснуўшы спасылку «[[1]]» (затым Стварыць рахунак) ўверсе старонкі. Калі ж вы не зьбіраецеся нічога загружаць, то рэгістрацыя неабавязковая (але вельмі вітаецца). Калі скарысталі адзіны ўваход, тады ўжо ўвайшлі ў Вікісховішча.

Першыя крокі

Пасьля рэгістрацыі лепшым крокам будзе прачытаць інфармацыю для пачаткоўцаў і адказы на пытаньні. У іх апісваецца, як наладзіць пад сябе інтэрфэйс (напрыклад, зьмяніць мову), ці як загружаць файлы, а таксама нашае Правіла ліцэнзаваньня. Для працы ў праекце не патрэбныя нейкія тэхнічныя веды. Будзьце рашучымі ў сваёй працы і стаўцеся да дзеяў іншых, як да сваіх. Гэта вікі — тут усё проста.

Болей інфармацыі можна даведацца на Партале суполкі. Можаце запытацца ў іншых удзельнікаў на Вясковай помпе ці на канале IRC #wikimedia-commons webchat.

Файлы ў Вікісховішчы разьмяркоўваюцца па катэгорыях і галерэях. Агляд галоўных катэгорыяў ёсьць на Галоўнай старонцы.

Стаўце карткі Бабілёну на вашай старонцы ўдзельніка, каб іншыя ведалі, на якіх мовах можаце размаўляць, і каб пазначыць вашыя выяўленыя здольнасьці. Усе вашыя запампоўкі захоўваюць у вашай асабістай галерэі. Калі ласка, падпісвайце ваша імя на старонках гутарак уводам ~~~~. Упэўніцеся, што карыстаецеся Файлаўвозчыкам, калі узнаўляеце файле зь іншага праекту.

Дадатковыя сэрвісы і прылады

Калі вы жадаеце загрузіць вялікую колькасьць файлаў, «Вікунья-загружальніца» вам дапаможа. Іншыя прылады і іх апісаньне зьмяшчаюцца на адпаведнай старонцы. Калі ласка, глядзіце старонкі апраграмаваньня і прыладаў, калі вам патрабуюцца канкрэтныя зьвесткі аб прыладах для прагляду або рэдагаваньня нашага зьместу.

Мы спадзяемся, што вам спадабаецца тут і вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад сваёй працы.

Вікізьвесткі Вікізьвесткі — база ведаў Вікіпэдыя Вікіпэдыя — энцыкляпэдыя Віківэрсытэт МэдыяВікі — апраграмаваньне
Мэта-Вікі Мэта-Вікі — каардынаваньне Вікікрыніцы Вікікрыніцы — крыніцы Вікіслоўнік Вікіcлоўнік — слоўнік
ВікіЦытатнік Вікіцытатнік — цытаты Вікікнігі Вікікнігі — кнігі Віківіды Віківіды — біялягічныя віды
Віківандроўкі Віківандроўкі — падарожжы Вікінавіны Вікінавіны — навіны Віківэрсытэт Віківэрсытэт — адукацыя English